Active art spaces for the presentation of Belarusian and European contemporary art.

Minsk, vulica Kastryčnickaja, 19
Working hours: daily 12:00 - 21:00

+375 29 366 75 16

Сategories
Rental of space
News
June 22, 2011 | Y Gallery

Прэзентацыя вынікаў праекта New Urban Topologies (Minsk-Chisinau)

22 чэрвеня, 18.00 у кнігарні "логвінаЎ"

У кастрычніку 2010 года Fargfabriken (Цэнтр сучаснага мастацтва і архітэктуры, Стакгольм, Швецыя) сумесна з галерэяй сучаснага мастацтва Ў і малдаўскімі партнерамі ажыццявіў серыю прэзентацый і майстар-класаў па сучасным гарадскім планаванні. У праекте удзельнічалі прадстаўнікі муніцыпальных органаў ўлады, архітэктары, убраністы, гісторыкі, мастакі, студэнты.

Гэты праект прысвечаны будучіні нашага горада - публічнай прасторы, жыллёваму сектару, планаванню гарадскога асяроддзя, камфортнага для жыцця. Як зрабіць горад прывабным? Якім чынам? З ўдзелам каго? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем падыскутаваць разам з вамі.