Распечатано: 14.12.2019 18:10:07
http://en.ygallery.by/news/0003661/

“НЕМЭН – ІМПРАВІЗАЦЫІ” канцэрт джазавай музыкі ў выкананні ARTUR DUTKIEWICZ TRIOJune 14, 2011 | Belarus

ПОЛЬСКІ ІНСТЫТУТ У МІНСКУ

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ФІЛАРМОНІЯ

прадстаўляюць 21 чэрвеня, 19:00 Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі

(пр-т. Незалежнасці 50, г. Мінск)

“НЕМЭН – ІМПРАВІЗАЦЫІ”

канцэрт джазавай музыкі ў выкананні

ARTUR DUTKIEWICZ TRIO

Артур Дуткевіч /Artur Dutkiewicz/ – раяль,

Павел Пушчала /Paweł Puszczało/ – кантрабас,

Себасцьян Франкевіч /Sebastian Frankiewicz/ – ударныя

www.arturdutkiewicz.pl

Іх імправізацыі...надоўга застануцца ў памяці фанаў. Дзякуючы віртуознай, сканцэнтраванай і поўнай вынаходніцтва ігры ўсяго трыо. А фартэпіяннае сола “Марыянетак” - гэта сапраўдны шэдэўр, аж дрыжыкі бягуць па целе...

Ежы Армата, “Gazeta Wyborcza”

Гэта цудоўна, што незабыўны спявак, музыкант і кампазітар знайшоў у асобе Артура Дуткевіча інтэрпрэтатара, які здолеў пад яго гукамі стварыць свой выразны размашысты подпіс. Гэтая музыка ўзносіць слухача, захапляе яго і ўзрушвае.

Кшыштаф Маслань, “Rzeczpospolita”

Музыка трыо джазавага піяніста Артура Дуткевіча − гэта, перш за ўсё, свабода ад музычных схем. Творчасць Чэслава Немэна здаўна з'яўлялася натхненнем для лідэра трыо, аднаго з выдатнейшых польскіх джазавых піяністаў - Артура Дуткевіча. У 2009 г. быў запісаны альбом пад назвай “Немэн – Імправізацыі”. Тым самым падкрэслівалася, наколькі ўніверсальнай з’яўляецца гэтая музыка. Яе з поспехам можна выконваць у джазавым трыо, нават на такіх акустычных інструментах, як раяль альбо кантрабас. У канцэрце прагучаць джазавыя імправізыцыі, зыходным пунктам для якіх сталі творы з рэпертуару легендарнага Чэслава Немэна. У альбом увайшлі такія хіты, як “Сон пра Варшаву”, “Пад Папугаямі”, “Успаміны”, “Жалобная рапсодыя памяці Бэма”, “Аднаго сэрца”, “Ці яшчэ мяне памятаеш”, “Гульня ў жмуркі” і інш.

Артур Дуткевіч

Адзін з самых выдатных польскіх джазавых піяністаў. Фіналіст прэстыжнага конкурса Тэло́ніуса Монка ў Вашынгтоне. Як першы польскі піяніст выканаў свой сольны канцэрт на Міжнароднай выставе музычнай прадукцыі MIDEM у Канах. Выступаў з выдатнымі джазавымі і блюзавымі музыкантамі: Томашам Шукальскім (з якім ён супрацоўнічаў на працягу многіх гадоў, ствараючы “Дуэт Шукальскі-Дуткевіч” і квартэт Томаша Шукальскага), а таксама з Уршуляй Дудзяк, Гражынай Аўгусцік, Дэборай Браўн, Лорай Шафран, Мішэлем Хэндрыксам, Карласам Джонсанам, Тадэвушам Налепай, Збігневам Намыслоўскім, Янам Пташынам-Урублеўскім, Ёргасам Сколіясам, Дарэкам Алешкевічам.

Зрабіў шматлікія запісы для польскага радыё і тэлебачання. Артур Дуткевіч - адзін з нешматлікіх джазавых піяністаў у Польшчы і Еўропе, які выконвае таксама музыку «імправізаваную сола».

Ён выступаў на буйных музычных фестывалях, сярод якіх: Jazz Jamboree (Варшава, Польшча), Jazz Festival (Мюнстэр, Германія), Northsea Jazz Festival (Гаага, Галандыя), Jazz Festival (Капенгаген, Данія), Jazz Ost West (Нюрнберг, Германія), Music Oggi (Мілан, Італія), Festival D'Europe Centrale (Парыж, Францыя), Sziget Festival (Будапешт, Венгрыя), Jazz Festival (Глазгоў, Шатландыя), Jazz Rally (Дзюсельдорф, Германія), а таксама ў шматлікіх канцэртных залах Еўропы, Азіі, Афрыкі і ЗША.

Ён запісаў чатыры аўтарскія альбомы: ” Немэн-Імправізыцыі” – Трыо Артура Дуткевіча, ” Блакітная сцежка” - Артур Дуткевіч - solo piano, ” Lady Walking” - Артур Дуткевіч - электронны канцэрт, і шмат іншых з рознымі выканаўцамі.

Павел Пушчала

Адзін з самых таленавітых джазавых кантрабасістаў маладога пакалення польскіх музыкантаў. Выпускнік Факультэта джаза Акадэміі Музыкі ў г. Катавіцэ. Да гэтага ён з адзнакай скончыў Дзяржаўную школу музыкі імя Ф. Шапэна ў Варшаве па класе кантрабаса. У той жа час ён вучыўся на факультэце джаза ў прафесара Адама Цэгельскага, а таксама па класе класічнага кантрабаса ў праф. Міхала Лісецкага. Супрацоўнічаў з такімі музыкантамі, як: Томаш Шукальскі, Збігнеў Намыслоўскі, Роберт Осам, Марцін Оляк, Кшыштаф Воліньскі, Гжэгаж Гжыб, Пётр Вромбель, Ян Зэйланд і інш.

Выступаў на шматлікіх джазавых фестывалях, а таксама праглядзе аўтарскай песні ў Вроцлаве, фестывалі “Бурштынавы Салавей” у Сопаце, супрацоўнічае з варшаўскімі тэатрамі –“Ateneum”, “Сучасны”, “Rampa”.

Себасцьян Франкевіч

Вядучы польскі джазавы барабаншчык. Выпускнік Факультэта джаза Акадэміі Музыкі ў г. Катавіцэ. Ужо на першым курсе іграў у квінтэце Ежы Малэка. З гэтым калектывам выйграў „Jazz Juniors” і атрымаў індывідуальную ўзнагароду. З калектывам “Epsylon” выйграў фестываль “Jazz nad Odrą” (Джаз над Одрай), Фестываль джазавых стандартаў у Седльцах і “Залатога Крокуса” на конкурсе ў Еленей Гуры. Разам з калектывам “Blue Mind” Дамініка Букоўскага быў лаўрэатам фестывалю “Bielska Zadymka Jazzowa”.

Ён супрацоўнічаў з Янушам Mунякам, Томашам Шукальскім, Збігневам Намыслоўскім, Войцехам Каролякам, Марэкам Балатай, Анджэем Алейнічакам, Урсулай Дудзяк, Лорай Шафран, Збігневам Вегехаўптам і Янушам Скавронам.

Квіткі прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача

Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91 (рэжысёры); 331 16 17, 284 47 09 (касы з 9.00 да 21.00)

www.philharmonic.by