Active art spaces for the presentation of Belarusian and European contemporary art.

Minsk, vulica Kastryčnickaja, 19
Working hours: daily 12:00 - 20:00

+375 29 366 75 16

Rental of space
Friends
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Events
23 траўня, 16.00 - 18.00

Круглы стол. Стварэнне і прамоцыя культурніцкіх праектаў: Ці ёсць там месца рэкламы альбо Як культурніцкія прадукты знаходзяць свайго спажыўца?

Месца: галерэя Ў, Адрас: праспект Незалежнасцi 37а

Дата: панядзелак, 23 мая 2011 года

Час: 16:00-18:00

Фармат сустрэчы: Круглы стол

Тэма: Стварэнне і прамоцыя культурніцкіх праектаў: Ці ёсць там месца рэкламы альбо Як культурніцкія прадукты знаходзяць свайго спажыўца?

Праблема

Галоўнай адметнасцю Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета з'яўляецца тое, што разам са звычайнай рэкламай і PR, значная ўвага надаецца працам, скіраваным на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў пры дапамозе маркетынгавых інструментаў.

І сёлета у Фестывалі AD.NAK! могуць ўзяць удзел такія камунікацыйныя праекты як, напрыклад, фотапленэры, выставы, выдавецкія, кіна-, відэа-, тэатральныя пастаноўкі і іншыя культурніцкія і грамадскія праекты.

Сёння ў Беларусі з’яўляецца шмат ініцыятыў, накіраваных на стварэнне розных культурніцкіх праектаў. Значная іх частка робіцца найперш намаганнямі маладых крэатыўных людзей, студэнтаў і розных творчых супольнасцяў.

Гэта найбольш дынамічныя і прасунутыя людзі, якія не проста звязаныя, а літаральна існуюць у медыяпрасторы. Менавіта таму яны, відаць, лепш за ўсіх разумеюць каштоўнасць і кошт прасоўвання сваіх праектаў.

Адметнасцю беларускай культурнай прасторы з'яўляецца тое, што большасць айчынных культурніцкіх праектаў робіцца менавіта па-беларуску. І гэта уражвае і прыцягвае найбольш актыўную і цікаўную частку аўдыторыі. Беларускамоўнасць камунікацыі, як у культурніцкай, так і ў камерцыйнай рэкламе, з’яўляецца "фішкай" таго ці іншага праекту. Калі праект ладзіць камунікацыю па-беларуску, ён атрымлівае дадатковыя балы у сваім пазіцыянаванні.

Гэта сапраўды так? На гэты конт на прэс-сустрэчы выкажуцца самыя яскравыя "жыхары" беларускай культурніцкай прасторы.

Акрамя гэтага яны абяцаюць падзяліцца меркаваннем па наступнай праблеме: "Ці трэба змагацца з імпартнымі ідэямі? А калі трэба, то ці можна гэта рабіць не адміністрацыйнымі метадамі, а праз генерацыю больш моцных беларускіх актуальных ідэй, якія стануць фундаментам свядомасці жыхароў Беларусі?"

Запрошаныя эксперты і спікеры:

Кіраўнікі розных культурніцкіх праектаў

Юлія Цімафеева, сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет"

Улад Пятнік, праект Le monde diplomatique у Беларусі (онлайн-выданне, пераклады французскія тэксты на беларускую мову)

Паўлюк Канавальчык

Раман Арлоў, Віця Рудэнка, гурт "У нескладовага"

Ірына Вайнова, кіраўнік праекту 34 multimedia magazine

Артур Клінаў.

Ганна Вольская, прадюсэр гурта “Крамбамбуля”

Алег Дашкевіч, рэжысёр Хто-небудзь з "Тэатральнага куфару" БДУ, альбо з цяперашняга фестывалю аматарскіх тэатраў Фестиваль любительских театров «Двери»

Яўген Калмыкоў, прадзюсэр, художественный ркуоводитель творческого объединения "Дети солнца"

Алеся Літвіноўская, памочнік Пасла Швецыі па сувязях з грамадскасцю ( “Дні шведскай культуры”)

Павел Касцюкевіч, гнігарня “ЛогвінаЎ”

Яўген Алейнік, кампазітар и прадзюсэр

Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі Ў

Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі”

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі”

Севярын Квяткоўскі, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі”

Рэкламісты

Анатоль Лазар, дырэктар рэкламнай групы “Адліга”

Сяргей Сахараў, дырэктар рэкламнага агенцтва “Францыск група”

Алег Усціновіч, дызайнер

Аляксей Сатолін, генеральны прадзюсэр “Партызан прадакшн”

Зьміцер Сурскі, старшыня Беларускага Саюза дызайнераў

Зміцер Вайноўскі, рэкламіст

Сяргей Міхаленка, кіраўнік фотастудыі ZНЯТА

Галина Малишевская, генеральны дыректар ЗАТ БелКП-Пресс (“Комсомольская правда в Белоруссии”)

Андрэй Эзерын, дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM, блогер

Мадэратары:

Сяргей Скараход и Алесь Сержанович

Удзельнікі:

Прадстаўнікі СМІ і ўсе зацікаўленыя тэмай сустрэчы.

Пытанні да абмеркавання на круглым стале:

1. Ці атрымалася ў беларускай мовы стаць мовай культурных камунікацый на гэтай зямлі?

2. Якія культурныя сферы найбольш беларусізаваныя у сэнсе камунікацыі? А ў якіх сферах маркетынгавыя камунікацыі знаходзяцца на высокім узроўні без уліку на якой мове ладзіцца камунікацыя?

3. Ці з’яўляецца беларускамоўнасць камунікацыі некаторай адметнай рысай таго альбо іншага праекту, як гэта існуе у камерцыйнай рэкламе?

4. Ці ёсць розніца ў стварэнні рэкламы і прасоўванні камерцыйных прадуктаў / брэндаў і культурных праектаў?

5. Чаго не хапае арганізатарам культурных падзеяў у прасоўванні праектаў: разумення, грошай, прафесійных спецыялістаў ці чаго-небудзь іншага?

6. Якія крытэры паспяховасці прасоўвання культурных імпрэзаў існуюць? Якая роля рэкламы і камунікацыі ў агульных выніках паспяхова праведзеных праектаў?

7. Што новага, адметнага, яскравага ў прамоцыі культурніцкіх праектаў з'явілася цягам апошняга часу?

8. Ці ёсць спецыялісты, рэкламісты альбо агенцыі, якіх можна назваць прафесіяналамі у гэтай галіне? Хто гэта?