Active art spaces for the presentation of Belarusian and European contemporary art.

Minsk, vulica Kastryčnickaja, 19
Working hours: daily 12:00 - 20:00

+375 29 366 75 16

Rental of space
Events
3.03.2011 | а 19 гадзіне

Прэзентацыя альбома фотаздымкаў пераможцаў першага незалежнага конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010»

3 сакавіка, а 19 гадзіне ў  Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя альбома фотаздымкаў пераможцаў першага незалежнага конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010».

Фотаальбом «Прэс-фота Беларусі 2010» выйшаў у літоўскім выдавецтве «Arx Baltica».

У конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2010» прынялі ўдзел 96 фатографаў, які прадстаўляюць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя СМІ. Сярод пераможцаў пераважную большасць складаюць фатографы, што жывуць і працуюць у сталіцы, але ёсць сярод лаўрэатаў і прадстаўнікі рэгіёнаў.

«Альбом, які вы трымаеце ў руках, — вынік першага ў гісторыі конкурсу фотажурналістаў, своеасаблівы зрэз прафесійнага майстэрства беларускіх фатографаў, што працуюць у сферы медыяў», — гаворыцца ў звароце арганізатараў конкурсу. Яны плануюць, што «Прэс-фота Беларусі» стане штогадовым.

Дарэчы, на прэзентацыі абяцаўся з’явіцца Зміцер Вайцюшкевіч з гітарай, таму будзе весела.