Active art spaces for the presentation of Belarusian and European contemporary art.

Minsk, vulica Kastryčnickaja, 19
Working hours: daily 12:00 - 21:00

+375 29 366 75 16

Rental of space
Events
25 - 26 снежня, 2010

Навагодні фестываль "З ног на галаву"

Прома-сайт фестывалю: 2011.ygallery.by

Відэа з фестывалю

 

Анонс:

Галерэю перакуляць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін.

Для вас майстар-класы ад мастакоў: Ганна Барэйка навучыць складаць арыгамі. Сакрэты ўнікальных паштовак, выкананых у тэхніцы «выцінанак», раскрые Вольга Бабурына. Як распісаць драўляныя фігуркі, распавядзе і пакажа Марыя Карпенкова. Пара цудоўных зайцоў — ваша здабыча на майстар-класе Галіны Лазарчык. Святлана Рыжыкава зробіць навагоднія віншаванні з паперы. Настасся Арыновіч навучыць вас рабіць пластыкавыя ўпрыгаженні. І Наталля Зямчонак зробіць разам з вамі араматычныя цацкі.

«Даліна злакаў» прынясе на фестываль радасці і сюрпрызы: дзеці зробяць аб’ёмныя паштоўкі і дызайнерскія цацкі. А тэатр ценяў перанясе ўсіх у сапраўдную казку!

З HP вы назаўжды запомніце свята, бо можна сфатаграфавацца ў перакуленай з ног на галаву галерэі і тут жа атрымаць здымак у падарунак.

Бар «Малако» гатуе адмысловыя напоі і дэсерт фестывалю: глінтвейн, гарачы шакалад і імбірнае печыва.

У кнігарні «Логвінаў» — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы!

Дзякуем за дапамогу ў афармленні фестывалю кампанiю «Жывыя фатэлi» Shishki.by