Active art spaces for the presentation of Belarusian and European contemporary art.

Minsk, vulica Kastryčnickaja, 19
Working hours: daily 12:00 - 20:00

+375 29 366 75 16

Rental of space
Events
10 лютага, 2011

Прэзентацыя амерыканскага мастака, пісьменніка і ілюстратара дзіцячых кніг Джона Мута

10 лютага а 18 гадзіне ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя амерыканскага мастака, пісьменніка і ілюстратара дзіцячых кніг Джона Мута

АД  РАМАНАЎ-КОМІКСАЎ ДА ІЛЮСТРАЦЫІ ДЗІЦЯЧЫХ КНІГ.

ЭВАЛЮЦЫЯ МАСТАКА

Джон Мут  распавядзе пра тое, як прыватныя і сацыяльныя пошукі сабе прывялі яго да новага гледача і новай мастацкай тэхнікі; як жыццё і праца ў Японіі паўплывалі на яго творчасць; як выкарыстоўваць і адаптаваць сюжэтныя лініі ў мастацтве.
Запрашаем далучыцца да дыскусіі пасля прэзентацыі.
Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы амбасады ЗША ў Беларусі
Мастацкая кар’ера Джона Дж. Мута ахоплівае тры дзесяцігоддзі. Яна бярэ свой пачатак з першай персанальнай выставы аўтара, арганізаванай Уiлмінгтан Каледжам, калі яму было ўсяго 18 гадоў. Сёння мастак выстаўляе свае працы па ўсім свеце. Ён таксама з’яўляецца музыкантам і аўтарам шматлікіх бэстсэлераў. На працягу 20 гадоў ён злучае графічныя вобразы і словы ў коміксах, графічных раманах і гумарыстычных апавяданнях. Кульмінацыяй яго кар’еры стала атрыманне самай ганаровай узнагароды ў галіне – прэміі Айзнера за ілюстраванне коміксу «The Mystery Play».
У 1999 г. Джон Мут праілюстраваў кнігу «Come On Rain!», якая была пазьней атрымала Залаты медаль Супольнасці ілюстратараў. Ён атрымаў шэраг узнагарод і прызнанне крытыкаў, а таксама працаваў з многімі таленавітымі людзьмі, уключаючы Ніла Гейман і Мо Уиллемса. Ён з’яўляецца аўтарам і ілюстратарам кнігі «Дзэн ў кароткіх штоніках» («Zen Shorts,» Caldecott Honor book), аб якой часопіс Kirkus Review напісаў: «Кожнае слова і кожная ілюстрацыя робяць гэтую кнігу настолькі дасканалай, наколькі гэта магчыма».